На адной хвалі з моладдзю
#СМЕП25
5 ліпеня 2026
Юбілейная 25-я Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка завяршыла свой шлях у Будславе Юбілейная 25-я Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка завяршыла свой шлях у Будславе З 29 чэрвеня па 4 ліпеня праходзіла юбілейная 25-я Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка (СМЕП), якая ўжо чвэрць стагоддзя аб'ядноўвае моладзь на шляху са Смаргоні да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай. Традыцыйна пілігрымка распачалася са святой Імшы, якую ўзначаліў дырэктар рэлігійнай місіі «Таварыства Святога Францішка Сальскага» ў Беларусі кс. кан. д-р Віктар Гайдукевіч SDB. У сваім слове ён заахвоціў удзельнікаў успрыняць дарогу не проста як фізічнае падарожжа, але як магчымасць адкрыць сваё сэрца Богу, дазволіўшы Яму стаць сапраўдным Гаспадаром жыцця.
Мы, салезіяне ксяндза Боско (SDB)

Мы, салезіяне ксяндза Боско (SDB), з’яўляемся ў Каталіцкім касцёле законным інстытутам на папскіх правах. Наша афіцыйная назва гучыць так: Таварыства св. Францішка Сальскага.

Мы з’яўляемся актыўнай супольнасцю, якая дзейнічае, прысвячаючы сябе апостальскай і місіянерскай працы.Салезіяне ксяндза Боско, афіцыяльна вядомыя як Таварыства св. Францішка Сальскага – прызнаны ў Касцёле законны інстытут духавенства, які падпарадкоўваецца папскаму праву і вядзе апостальскую працу. Гэта мужчынская законная супольнасць, якая прысвячае сябе апостальскай і місійнай працы, а таксама разнастайным справам, натхнёным хрысціянскай любоўю, перад усім службе на карысць моладзі, асабліва беднай і пакінутай. Для яе дабра мы працуем у пастаральных і выхаваўчых установах такіх як школы, прафесійныя навучальныя і выхаваўчыя установы, араторыі, моладзевыя цэнтры, цэнтры пакліканняў, выдавецтвы і інш.

Салезіяне ў лічбах
103+
Год у Беларусі
10+
Cалезіян у Беларусі
1.500+
Моладзь
Салезіяне для мяне
Мы ў instagram
Сачыце за салезіянамі праз Instagram! Навіны, анонсы натхненне, прамыя эфіры і віктарыны, месца дзе мы разам.