Галоўная Хто мы Святасць

Святасць

Салезіянская святасць

САЛЕЗІЯНСКАЯ СЯМ’Я  

 

Гэта аб’яднанне супольнасцяў, законных і свецкіх інстытутаў, а таксама апостальскіх груп, якія:

 

жывуць адным салезіянскім духам;

прымаюць адну і тую ж місію да моладзі;

прымаюць абавязак узаемнага супрацоўніцтва;

з’яўляюцца афіцыйна прызнанымі Касцёлам.

 

У свеце існуе каля 30 груп салезіянскай сям’і, 4 з іх заснаваны непасрэдна ксяндзом Боско (ксяндзы салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі і супольнасць Марыі Успамогі Хрысціянаў).

У Беларусі нясуць служэнне 4 групы:

 

Cалезіяне ксяндза Боско SDB

Дочкі Марыі Успамогі Хрысціянаў FMA

Aсацыяцыя салезіянаў супрацоўнікаў ACS

Супольнасць св. Міхала Арханёла CSMA

 

Апекуном салезіянскай сям’і кс. Боско абраў св. Францішка Сальскага як узор дабрыні, пяшчоты і любові да бліжняга (адсюль паходзіць і назва сям’і – салезіянская).

 

Салезіянскі дух – стыль жыцця, адметнымі рысамі якога з’яўляюцца вера ў Божы Провід, душпастырская любоў да моладзі, папераджальная сістема выхавання, додбразычлівасць і сямейны дух, творчы падыход і гнуткасць, аптымізм і радасць, укаранёная ў блізкіх адносінах з Богам, адзінства з Касцёлам, вернасць Святому Айцу і адданасць Марыі Успамозе Хрысціянаў.  

 

Араторый – месца сустрэчы маладых людзей, якое павінна быць для іх ДОМАМ, які дае прытулак, КАСЦЁЛАМ, які евангелізуе, ШКОЛАЙ, якая рыхтуе да жыцця, ВУЛІЦАЙ, дзе сустракаюцца і жывуць у радасці сябры.

Падзяліцца: