Сярод вялікага мноства святых каталіцкага Касцёла знаходзіцца багатае і разнастайнае сузор'е салезіянскай святасці ад ксяндза Боско і да нашых дзён, якое дэманструе прыгажосць Евангелля, пражытага ў адпаведнасці з салезіянскай харызмай. Гэта мужчыны і жанчыны, моладзь і дарослыя, прысвечаныя і свецкія, біскупы і місіянеры, якія ў розных гістарычных, культурных і сацыяльных кантэкстах у часе і прасторы дапамаглі салезіянскай харызме зазяць асаблівым святлом. Гэтая спадчына адыгрывае важную ролю ў жыцці салезіянскай сям'і, супольнасці вернікаў і людзей добрай волі. Такім чынам, варта выказаць глыбокую падзяку і хвалу Богу за святасць, ужо прызнаную ў Салезіянскай сям'і ксяндза Боско, і за тую, што знаходзіцца на шляху да хвалы алтара. Салезіянскі Пастулат ахоплівае 173 асобы сярод якіх Святых (11), Благаслаўлёных (116), Блажэнных (18) і Слуг Божых (28).