Галоўная Дзейнасць

Дзейнасць

Салезіянскае таварыства было заснавана ў Італіі ў 1859 годзе св. Янам Боско, які ўсё сваё жыццё прысвяціў працы для дабра маладых людзей, выхоўваючы з іх сумленных грамадзян і добрых хрысціян. Ён арганізаваў для іх араторыі (месцы вучобы, гульні, малітвы і працы),  а такса школы, якія давалі магчымасць атрымаць прафесію і вучыцца далей. Са сваіх выхаванцаў св. Ян Боско заснаваў Таварыства св. Францішка Сальскага, члены якога пакліканы працягваць справу Айца і Настаўніка моладзі.

Сучасныя салезіяне працягваюць справу кс. Боско і застаюцца вернымі харызме, якую ён пакінуў: “Быць для моладзі знакам Божай любові”. Таму, дзе б не былі салезіяне, крытэрыямі іх працы з’яўляюцца:

- патрэбы моладзі і грамадскага асяроддзя;

- жаданне дзейнічаць у адзінстве з Касцёлам і ад яго імя;

- прагненне збудаваць больш справядлівы і братэрскі свет у Хрысце.