Салезіяне адказваюць за духоўнае кіраванне парафіямі. Яны нясуць у іх радасную духоўнасць Дона Боско і засяроджваюць увагу на душпастырстве моладзі: праводзяць катэхэзы для падлеткаў, студэнтаў і працуючай моладзі, рыхтуюць дзяцей і падлеткаў да першай святой Камуніі, больш дарослую моладзь да канфірмацыі.