ГІСТОРЫЯ САЛЕЗІЯНСКАГА ТАВАРЫСТВА
Салезіянскае Таварыства заснаваў святы Ян Боско і назваў яго ў гонар свайго нябеснага апекуна св. Францішка Сальскага. Мэта заснавання Таварыства лепш за ўсё, напэўна, выказана ў першых словах яго статута: " Хрысціянская дасканаласць яго членаў дасягаецца духоўнымі і цялеснымі намаганнямі на карысць моладзі, асабліва маламаёмаснай, а таксама падрыхтоўкай юнакоў да святарства".
Таварыства дазравала, можна сказаць, на палях Вальдокко пад Турынам (цяпер гэта частка горада). У першай палове XIX стагоддзя Італія пакутавала ад разбуральных наступстваў ілжывых і атэістычных вучэнняў, занесеных у краіну падчас Французскай рэвалюцыі.З-за гэтага адукацыя, маральнасць і рэлігія знаходзіліся ў нечуваным заняпадзе. Менавіта тады паўстае Салезіянскае Таварыства, якое мела мэту ратаваць моладзь з “багна” нявер’я. У 1844 годзе ксёндз Боско пачаў збіраць беспрытульнікаў і дзяцей з бедных сем’яў. Ён знаходзіў месцы, дзе гуляў з імі, вучыў іх катэхізісу. На свежым паветры ён спавядаў моладзь, якая прыходзіла; пасля вёў іх у адзін з турынскіх касцёлаў, дзе служыў Святую Імшу і ўдзяляў ім Святую Камунію. Такія сходы пачалі называць "святочнымі араторыямі", менавіта яны прыцягвалі хлопцаў больш за ўсіх ініцыятываў святога апякуна моладзі, стаўшы адной з самых важных і карысных ініцыятываў будучага Таварыства. У 1845 годзе ў Вальдокко была адкрыта першая вячэрняя школа, якая праз год атрымала афіцыйны статус. Яна мела такі поспех, што ў 1847 годзе была адкрыта другая, у Порта Нуова, ў 1849-м - трэцяя, у Ванкілье. Ксёндз Боско быў вымушаны на пачатку з-за недахопу супрацоўнікаў даручаць старэйшым вучням правядзенне заняткаў і клопат пра малодшых, але неўзабаве ён апынуўся перад неабходнасцю стварэння пастаяннага і прафесійнага педагагічнага калектыву. Да таго ж многія з яго выхаванцаў, адкрыўшы ў сабе пакліканне да святарства і прыняўшы сан, працягвалі дапамагаць яму ў школьных справах. Ініцыятыва, якая вельмі хутка расла, сутыкнулася са значнай апазіцыяй, але тагачасны арцыбіскуп Турына Францоні спрыяў ксяндзу Боско, як і кароль Карл-Альберт. Таварыства стабільна ўзрастала. Аднак, часта аказвалася немагчымым накіраваць выхаванца на праўдзівы шлях за такі кароткі час, які яны праводзілі на святочных араторыях і ў вячэрняй школе. Вельмі многія падлеткі мелі патрэбу не толькі ў працы, але і ў засваенні якога-небудзь рамяства, без чаго яны не маглі ўладкавацца на працу. Так узнік яшчэ адзін напрамак у дзейнасці таварыства - прафесійна-тэхнічнае навучанне.
У 1852 годзе было скончана будаўніцтва касцёла, які асвяцілі ў гонар св. Францішка Сальскага. Навокал храма пачалося будаўніцтва прасторных школ і рамесных майстэрняў. На працягу ўсяго гэтага часу педагагічная праца не перарывалася, і паступова з хаосу эвалюцыі ўтварылася каманда адданых сваёй справе і эфектыўных настаўнікаў. Прыкладна тады ж ксёндз Боско ўсвядоміў неабходнасць кансалідаваць і ўмацаваць сваю місію, ствараючы рэлігійную Кангрэгацыю, і ў 1857 годзе ён склаў першы статут Таварыства. На наступны год ён наведаў Рым, каб атрымаць раду і падтрымку ад свайго заступніка папы Пія IX, і ў 1859 годзе ён склікаў першы з'езд Кангрэгацыі, на якім было заснавана Таварыства Святога Францішка Сальскага.У 1863 і 1864 гадах былі адкрыты каледжы ў Мірабелло, Монферрато і Ланцо. Гэта быў новы крок наперад, таму што да гэтага часу Кангрэгацыя працавала выключна ў межах Турына. У 1874 годзе Пій IX задзвердзіў канчатковы варыянт статута і канстытуцый Таварыства, пасля чаго салезіяне занялі сваё месца сярод іншых ордэнаў Касцёла. Развіццё ордэна ішло хутка; у 1875 годзе ў Ніцы адкрыўся першы Салезіянскі дом за межамі Італіі.У тым жа годзе першая група салезіянскіх місіянераў накіравалася ў Паўднёвую Амерыку; таксама былі створаны салезіянскія дамы ў Аргентыне і Буэнас-Айрэсе.У 1876 г. была створана арганізацыя, якая аб'яднала людзей, якія хацелі дапамагаць дабрачыннай дзейнасці ордэна (салезіянскія супрацоўнікі). Папа Пій IX дараваў гэтым энтузіястам мноства індульгенцыяў. Яшчэ было створана таварыства "Сыноў Найсвяцейшай Панны Успамогі Хрысціянаў", якое ставіла сваёй мэтай дапамогу старэйшым мужчынам, якія адчувалі пакліканне да святарства. У 1877 годзе выйшаў першы нумар афіцыйнага часопіса Кангрэгацыі "Салезіянскі бюлетэнь", мэта якога - інфармаваць каталіцкі свет аб дабрачыннай працы Таварыства і звяртацца за дапамогай у добрых начынаннях. У цяперашні час гэты бюлетэнь выходзіць на васьмі мовах.
У 1877 г. былі адкрыты Салезіянскія каледжы ў Спецыі, Алмагро і Монтавідэа. У 1879 місіянеры былі пасланы ў Патагонію, каледжы ўзніклі ў Навары, Марсэлі і Сен-Кіры (Францыя).У 1880 г. з'явіўся першы іспанскі каледж у Утэры, арганізавана місія ў Вэдме, сталіцы Рыа Негра (Паўднёвая Амерыка). У 1883 г. быў адкрыты першы каледж салезіянаў у Ніхтэроі (Бразілія), з'явіліся місіі на Вогненнай Зямлі і Фальклендзкіх астравах.У 1887 г. быў адкрыты першы каледж у Трыесце (Аўстрыя), у тым жа годзе салезіяне размясціліся ў лёнданскім раёне Баттерс, а вялікая група місіянераў была паслана ў Эквадор. 31 студзеня 1888 г. ва ўзросце 72 гадоў да вялікага смутку салезіянаў памёр ксёндз Боско. Яго пераемнік ксёндз Руа працягваў і развіваў дзейнасць Кангрэгацыі: былі адкрыты новыя цэнтры ў Францыі, Іспаніі, Італіі, Бельгіі, Партугаліі і Лацінскай Амерыцы. У 1889 г. з'явіліся Салезіянскія каледжы ў Святой Зямлі і Афрыцы. У 1894-1911 гг. салезіяне размясціліся ў Мексіцы, Тунісе, Венесуэле, Патагоніі, Лісабоне, Балівіі, Калумбіі, Парагваі, Монпелье, Кейптаўне, Англіі, Чылі, Сальвадоры, Перу, Індыі і Кітаі. На Беларусь салезіяне прыбываюць каля 1920 года ў мястэчка Дварэц, Дзятлаўскага раёна.
Нягледзячы на тое, што галоўнай мэтай Салезіянскага Таварыства з'яўляецца хрысціянская адукацыя і выхаванне моладзі, асабліва з ніжэйшых і сярэдніх слаёў грамадства, яно не адмаўляецца ні ад якой дабрачыннай дзейнасці. У сваёй апостальскай працы Таварыства выкарыстоўвае не старую педагагічную сістэму (рэпрэсіўную, заснаваную на пакараннях), а новую - педагогіку прафілактыкі, якая ўцелаўляе сярод дзяцей не страх і нянавісць, а давер і любоў. Поспех гэтай педагогіцы відавочны з колькасці пакліканняў да святарства, якое выяўляецца сярод выхаванцаў. Маладыя людзі ажыўляюцца салезіянскім духам яшчэ да свайго паступлення ў Кангрэгацыю.Таварыства займаецца перш за ўсё адукацыяй і выхаваннем моладзі, падзеленых на два разрады - вучняў і рамеснікаў. Другі напрамак - місіянерскі, ён рэалізуецца ў асноўным у Паўднёвай Амерыцы і Азіі.Трэці напрамак – падрыхтоўка дарослых да святарства і манаскага жыцця ў салезіянскіх супольнасцях, чацвёрты – распаўсюджванне каталіцкай літаратуры.Таварыства таксама праводзіць нядзельныя школы, вячэрнія курсы для працуючых дарослых, семінарыі для тых, хто хоча стаць святаром ужо ў сталым узросце, палітэхнікумы, друкарні і выдавецтвы для распаўсюджвання душакарыснай літаратуры.Члены Салезіянскага Ордэна таксама арганізуюць шпіталі і прытулкі, даглядаюць хворых, нясуць служэнне ў турмах.Дзейнасць ордэна фінансуецца дзякуючы шчодрасці Салезіянскіх "супрацоўнікаў" і шматлікіх дабрадзеяў.
1815
Нараджэнне Дона Боско
Заснавальнік салезіянаў святы Ян Боско нарадзіўся 16 жніўня 1815 года ў беднай сям’і ў аддаленай вёсцы Беккі на поўначы Італіі. Яго бацька памёр, калі Яну было два гады. Мама Маргарыта была вымушана адна выхоўваць хлопчыка і ягоных двух старэйшых братоў Джузэпе і Антоніо. Яна навучыла іх асновам веры, яны разам маліліся і працавалі.

Дом у якім нарадзіўся Ян Боско
1841
Ксёндз Ян Боско
З ранняга дзяцінства Ян адчуваў жаданне стаць святаром. Ва ўзросце дзевяці гадоў Панна Марыя з’явілася яму падчас сну і паказала, што ён павінен суправаджаць бедных і пакінутых хлопчыкаў на іх шляху да Бога. Жаданне Яна Боско стаць святаром здзейснілася ў 1841 годзе, калі ва ўзросце 25 гадоў ён атрымаў сакрамэнт святарскага пасвячэння з рук арцыбіскупа Турына Алаізія Франсоні.

1846
Першы араторый у Турыне
Дон Боско распачаў сваё служэнне ў Турыне. Пад кіраўніцтвам мудрага святара Джузэпэ Кафассо, ён даведаўся пра сітуацыю ў горадзе. Кс. Боско быў агаломшаны, калі ўбачыў, што вязніцы перапоўнены хлопчыкамі і падлеткамі. Паступова ён распачаў прысвячаць бедным хлопцам свой час, збіраючы іх у розных месцах, каб разам гуляць, маліццца і вывучаць катэхізіс. Гэты “пілігрымуючы араторый” у рэшце рэшт знайшоў свой прытулак у раёне Вальдокко, дзе кс. Боско арандаваў невялічкую адрыну ў спадара Пінардзі. Паступова тэрыторыя Вальдокко пашыралася, з’явіўся дом, дзе хлопчыкі маглі жыць, і касцёл св. Францыска Сальскага.

Першы араторый на Вальдокко
1859
Заснаванне салезіянаў
18 снежня 1859 года кс. Боско паклікаў найбліжэйшых супрацоўнікаў у свой пакой, дзе абвясціў ім аб стварэнні “Таварыства Святога Францыска Сальскага” (салезіянская Кангрэгацыя). Мэтай гэтага таварыства было распаўсюджванне і захаванне духа сапраўднай дабрачыннасці, якое здзяйсняецца праз працу араторыяў для пакінутых маладых людзей і тых маладых, якія знаходзяцца ў небяспецы. Удзельнікі гэтага таварыства, альбо Кангрэгацыі, ставяць сваёй мэтай дасягненне ўласнай святасці, распаўсюджванне Божай славы і выратаванне душаў, асабліва тых, хто больш за ўсіх патрабуе выхавання і адукацыі.

1868
Базіліка Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў
Дон Боско быў вялікім ушанавальнікам Паны Марыі і жадаў пабудаваць вельмі прыгожую базіліку на тэрыторыі Вальдокко. Гэта месца было вызначана падчас сну кс. Боско самой Паннай Марыяй. Яно знаходзілася на месцы мучаніцкай смерці трох рымскіх жаўнераў-хрысціянаў. Базіліка была пабудавана паміж 1865 і 1868 гадамі, яна называецца ў гонар Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў.

Базіліка Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў
1874
Зацвярджэнне салезіянскага статута
Дон Боско на працягу многіх гадоў намагаўся зацвярджэння Статута салезіянскай Кангрэгацыі. Папа Пій ІХ даў канчатковую згоду на гэта ў 1874 годзе.

1875
Першыя місіянеры
Дон Боско заўсёды хацеў стаць місіянерам, каб несці хрысціянства ў далёкія краіны. У 1875 годзе гэтае жаданне здзейснілася дзякуючы салезіянам, якіх Дон Боско накіраваў на міссіі. Бог падчас чарговага сну паказаў яму дакладнае месца, і першая місіянерская экспедыцыя адправілася ў Аргентыну, а пасля і далей, да індэйскіх плямёнаў на Вогненную Зямлю.

Першыя місіянеры
1888
Смерць Дона Боско
Дон Боско памёр у Вальдокко 31 студзеня 1888 года. Усё сваё жыццё ён прысвяціў Богу і моладзі. Яго цела цалкам служыла Богу і моладзі.
Пасля смерці цела Дона Боско было змешчана ў салезіянскім доме ў Вальсалічэ, у нішы пад лесвіцай. Тут яно знаходзілася да 1929 года, а пасля было перанесена ў базіліку Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Турыне і змешчана каля бакавога алтара.
1934
Кананізацыя Дона Боско
Святкаванне кананізацыі Дона Боско адбылося ў Пасхальную нядзелю 1 красавіка 1934 года і стала вельмі ўражваючай падзеяй таго часу.

Відэа з кананізацыі кс. Боско, Ватыкан 1 красавіка 1934 года
ГІСТОРЫЯ САЛЕЗІЯНСКАЙ БЕЛАРУСІ
1921
салезіяне прыбылі на тэрыторыю сучаснай Беларусі.
першай пляцоўкай стаў Дварэц, які знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Навагрудка на рацэ Моўчадзь.

Салезіянская рамесная школа св. Юзафа ў Дварцы
1935
Салезіяне распачынаюць працу ў Рэгінаве, вёсцы на рацэ Шчара на паўночным усходзе ад Івацэвічаў.

Малая місіянерская семінарыя імя Юзафа і Антаніны Балінскіх
15 кастрычніка 1935
Асвячэнне касцёла ў гонар св. Яна Боско ў Кургане.

Касцёл імя св. Яна Боско ў Кургане
19 снежня 1974
Адышоў да Пана кс. Ян Такарскі SDB, апошні салезіянін на тэррыторыі Беларусі ў пасляваенны перыяд.

Кс. Ян Такарскі SDB разам з парафіянамі
15 ліпеня 1978
У Гродна прыязджае кс. Юзаф Занеўскі SDB, аднаўляецца дзейнасць салезіянаў на тэрыторыі Беларусі.

Кс. Юзаф Занеўскі SDB ў Жупранах
18 красавіка 1996
Дзяржаўная рэгістрацыя салезіянскай парафіі імя св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Будоўля капліцы ў Мінскім мікрараёне Серабранка
10 верасня 2000
заснаванне салезіянскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах.

Святая Імша на вуліцы ў Бараўлянах
8 снежня 2000
Адкрыццё салезіянскага араторыя імя св. Яна Боско ў Мінску.

Свята каля араторыя ў Мінску 2012 г.
5 верасня 2004
Адкрыццё новага моладзевага араторыя імя св. Яна Боско ў Смаргоні.

Араторый імя св. Яна Боско ў Смаргоні
20 верасня 2014
Адкрыццё салезіянскага араторыя імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах.
![]()
Свята на адкрыццё салезіянскага араторыя ў Бараўлянах
11 кастрычніка 2014
Адкрыццё салезіянскага араторыя імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані ў Дзятлава.

Салезіянскі араторый імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані ў Дзятлава
2016 год
Салезіянскае таварыства пачынае апекавацца домам дзённага прыбывання для дзяцей у Наваельні