Навэнна да св. Марыі Даменікі Мадзарэлла 9 дзень

Божа, Ты выбраў святую Марыю Даменіку Мадзарэлло за апякунку простых людзей. Учыні, просім, каб нашыя адносіны да іншых былі шчырымі і добрымі, напоўненымі вераю і Тваім благаслаўленнем. Праз Хрыста, Пана Нашага.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святая Марыя Даменіка,

Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, крыніца ўсялякага дабра, Ты ў глыбокай пакоры святой Марыі Даменікі Мадзарэлла паказваеш нам яркі прыклад хрысціянскага і манаскага жыцця. Учыні, каб і мы ў прастаце духу былі кожны дзень свед камі Тваёй айцоўскай любові. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: