Божа, дзякуючы Тваёй моцы святая Марыя Даменіка Мадзарэлла адважна вызнавала сваю веру, не зважаючы на людскія меркаванні. Просім Цябе, каб па яе прыкладзе мы сталі бясстрашнымі сведкамі Езуса Хрыста. Які з Табой жыве і валадарыць, Бог, праз усе вякі вечныя.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святая Марыя Даменіка,
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, крыніца ўсялякага дабра, Ты ў глыбокай пакоры святой Марыі Даменікі Мадзарэлла паказваеш нам яркі прыклад хрысціянскага і манаскага жыцця. Учыні, каб і мы ў прастаце духу былі кожны дзень свед камі Тваёй айцоўскай любові. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.