Божа, Ты ўчыніў так, што сэрца святой Марыі Даменікі Мадзарэлла палала жаданнем распаўсюджваць Евангелле ў місійных краінах. Учыні, просім, каб мы ў сваім жыцці абвяшчалі і неслі бліжнім усё тое, што вядзе да Цябе і робіць высакароднымі людскія душы. Праз Хрыста, Пана нашага.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святая Марыя Даменіка,
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, крыніца ўсялякага дабра, Ты ў глыбокай пакоры святой Марыі Даменікі Мадзарэлла паказваеш нам яркі прыклад хрысціянскага і манаскага жыцця. Учыні, каб і мы ў прастаце духу былі кожны дзень свед камі Тваёй айцоўскай любові. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.