Навэнна да св. Марыі Даменікі Мадзарэлла 4 дзень

Божа, Ты ўзбагаціў святую Марыю Даменіку Мадзарэлла гарачым апостальскім духам. Учыні, просім, каб мы падобна да яе былі сапраўднымі апосталамі Божай любові, дабрыні і супакою. Праз Хрыста, Пана нашага.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святая Марыя Даменіка,

Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, крыніца ўсялякага дабра, Ты ў глыбокай пакоры святой Марыі Даменікі Мадзарэлла паказваеш нам яркі прыклад хрысціянскага і манаскага жыцця. Учыні, каб і мы ў прастаце духу былі кожны дзень свед камі Тваёй айцоўскай любові. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: