Божа, Ты распаліў сэрца святой Марыі Даменікі Мадзарэлла полымем гарачай любові да Найсвяцейшай Маці. Учыні, просім, каб мы па яе прыкладзе жылі сапраўднай любоўю да Той, якая заўсёды вядзе нас да Хрыста. Які з Табою жыве і валадарыць, Бог, праз усе вякі вечныя.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святая Марыя Даменіка,
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, крыніца ўсялякага дабра, Ты ў глыбокай пакоры святой Марыі Даменікі Мадзарэлла паказваеш нам яркі прыклад хрысціянскага і манаскага жыцця. Учыні, каб і мы ў прастаце духу былі кожны дзень свед камі Тваёй айцоўскай любові. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.