О святы пастыр Хрыстовай аўчарні, ты прысвяціў усё сваё жыццё ратаванню людскіх душ, навяртаючы грэшнікаў, распальваючы сэрцы абыякавых і навучаючы несвядомых у веры. Кожны твой чын і слова былі прасякнуты шчырай любоўю, якую ты чэрпаў з Сэрца Добрага Пастыра. Просім цябе, распалі ў нашых сэрцах гарачае імкненне працаваць дзеля большай хвалы Божай і для збаўлення душ, каб мы свядома і ахвотна ўдзельнічалі ў пастырскай місіі Каталіцкага Касцёла ў свеце.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святы Францішак Сальскі,
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, па Тваёй волі святы Францішак Сальскі стаў руплівым прапаведнікам і абаронцам веры. Учыні, каб мы, напоўненыя любоўю да Цябе, кіруючыся яго парадамі і карыстаючыся яго заслугамі, атрымалі вечнае жыццё ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.