О цярплівы вучань Езуса, ты вучыў, што без пакоры не было б Бога, які стаў чалавекам, ані чалавека, які спадабаўся б Богу. Просім цябе, каб сапраўдная, а не фальшывая пакора стала для нас штодзённым хлебам, а цярплівасць — паходняю, якая дапаможа нам знайсці выйсце з цемры нялёгкіх сітуацый і выпрабаванняў. Дапамажы нам ачысціць нашае жыццё ад пыхі і эгаізму, каб заўсёды і ўсюды мы наследавалі пакорнае і цярплівае Сэрца нашага Збаўцы.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святы Францішак Сальскі,
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, па Тваёй волі святы Францішак Сальскі стаў руплівым прапаведнікам і абаронцам веры. Учыні, каб мы, напоўненыя любоўю да Цябе, кіруючыся яго парадамі і карыстаючыся яго заслугамі, атрымалі вечнае жыццё ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.