О святы абаронца веры, ты з вялікаю руплівасцю распаўсюджваў вучэнне Каталіцкага Касцёла ў той час, калі ў Еўропе моцна пашырыліся ерасі. Не шкадуючы ўласных сілаў, ты абвяшчаў Евангелле і заклікаў адступнікаў да еднасці з Апостальскай Сталіцай. Выпрасі для нас у Бога дар чысціні веры і непахіснага захавання Божых праўдаў, абвешчаных Маці-Касцёлам. Учыні, каб мы, распаленыя любоўю да Бога, нястомна маліліся аб еднасці ўсіх хрысціянаў і самі спрычыніліся да яе будавання ў нашым асяроддзі.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святы Францішак Сальскі,
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, па Тваёй волі святы Францішак Сальскі стаў руплівым прапаведнікам і абаронцам веры. Учыні, каб мы, напоўненыя любоўю да Цябе, кіруючыся яго парадамі і карыстаючыся яго заслугамі, атрымалі вечнае жыццё ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.