Навэнна да св. Францішка Сальскага 6 дзень

О ласкавы доктар чалавечых сэрцаў, працуючы над сваім запальчывым характарам і бязмежна давяраючы Найвышэйшаму Настаўніку, ты навучыўся быць лагодным і добразычлівым, а стаўшы пастырам Касцёла, прыцягваў сваёй дабрынёю вялікую колькасць душ да Бога, кажучы, што болей мух злятаецца на кроплю мёду, чым на бочку воцату. Просім цябе з пакораю, каб праз тваё заступніцтва мы няспынна і цярпліва працавалі над сваімі недахопамі і заўсёды былі для нашых бліжніх незгасальнымі светачамі дабрыні і лагоднасці; каб зякуючы гэтым цнотам мы змаглі здабыць для Бога як мага больш сяброў.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Францішак Сальскі,

Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, па Тваёй волі святы Францішак Сальскі стаў руплівым прапаведнікам і абаронцам веры. Учыні, каб мы, напоўненыя любоўю да Цябе, кіруючыся яго парадамі і карыстаючыся яго заслугамі, атрымалі вечнае жыццё ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: