Навэнна да св. Францішка Сальскага 5 дзень

О найчысцейшы сябра Марыі, у маладосці перад алтаром Маці Божай ты атрымаў сапраўднае навяртанне і супакой сэрца, а Найсвяцейшую Панну абраў сабе за Апякунку і Настаўніцу. Просім цябе, навучы нас сапраўднаму ўшанаванню Багародзіцы, якое грунтуецца на даверы і сыноўняй любові да Маці Хрыста. Дапамажы, каб мы заўсёды і ўсюды шукалі паратунку і супакою ў Яе Беззаганным Сэрцы.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Францішак Сальскі,

Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, па Тваёй волі святы Францішак Сальскі стаў руплівым прапаведнікам і абаронцам веры. Учыні, каб мы, напоўненыя любоўю да Цябе, кіруючыся яго парадамі і карыстаючыся яго заслугамі, атрымалі вечнае жыццё ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: