Навэнна да св. Францішка Сальскага 4 дзень

О святы настаўнік душ людскіх, нягледзячы на цярпенне і жыццёвыя выпрабаванні, тваё аблічча заўсёды ззяла шчыраю і лагоднаю ўсмешкаю. Ты адорваў усіх пяшчотаю і дабрынёю, а сумуючым і расчараваным казаў, што радасць адкрывае сэрцы на Божыя ласкі і на любоў, а смутак закрывае іх. Просім цябе, аддалі ад нас смутак і роспач і навучы прымаць цярпенні з усмешкаю, каб мы, падсілкаваныя радасцю сустрэчы з Хрыстом, неслі яе ў нашы сем’і, школы, на працу і ўсюды,куды Бог нас пакліча.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Францішак Сальскі,

Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, па Тваёй волі святы Францішак Сальскі стаў руплівым прапаведнікам і абаронцам веры. Учыні, каб мы, напоўненыя любоўю да Цябе, кіруючыся яго парадамі і карыстаючыся яго заслугамі, атрымалі вечнае жыццё ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: