Навэнна да св. Францішка Сальскага 3 дзень

Святы Францішак, найбольшую асалоду ў жыцці ты атрымліваў ад сустрэчы з Езусам у Эўхарыстыі, а касцёльныя алтары называў небам на зямлі. Ты навучаў, што адна добра прынятая святая Камунія здольная зрабіць нас святымі і дасканалымі. Праз свае святыя малітвы выпрасі нам у Бога дар веры ў прысутнасць Езуса ў эўхарыстычным Хлебе, каб мы часта і з вялікаю пашанаю прымалі Яго Цела і праслаўлялі Яго прысутнасць у табэрнакулюмах нашых святыняў.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Францішак Сальскі,

Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, па Тваёй волі святы Францішак Сальскі стаў руплівым прапаведнікам і абаронцам веры. Учыні, каб мы, напоўненыя любоўю да Цябе, кіруючыся яго парадамі і карыстаючыся яго заслугамі, атрымалі вечнае жыццё ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: