Навэнна да св. Францішка Сальскага 2 дзень

Святы апостал Божага Сэрца, ты сказаў, што любоў сярод цнотаў падобная на сонца сярод зорак. Спазнаўшы таямніцы Хрыстовага Сэрца, ты толькі ў Ім пажадаў прабываць, абвяшчаючы ў свеце любоў Бога да людзей. Пакорна просім цябе, каб праз тваё святое заступніцтва мы таксама змаглі ўсвядоміць Божую любоў да нас, адказвалі на яе ўзаемнасцю іабвяшчалі яе ў нашым асяроддзі.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Францішак Сальскі,

Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, па Тваёй волі святы Францішак Сальскі стаў руплівым прапаведнікам і абаронцам веры. Учыні, каб мы, напоўненыя любоўю да Цябе, кіруючыся яго парадамі і карыстаючыся яго заслугамі, атрымалі вечнае жыццё ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: