Навэнна да св. Францішка Сальскага 1 дзень

Святы Францішак Сальскі, ты адмовіўся ад багацця і арыстакратычных прывілеяў, каб цалкам прысвяціць сябе служэнню ўсемагутнаму Богу. Тваім адзіным набыткам сталі Божая воля і гарачая любоў да бліжніх, якою ты шчодра дзяліўся з усімі людзьмі. Навучы нас таксама не прывязвацца да матэрыяльных рэчаў і тытулаў, а з вялікаю руплівасцю шукаць толькі хвалы нашага Боскага Настаўніка і Айца, каб падмуркам нашага жыцця былі не грошы і ўлада, а непахісны давер да Божай волі.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Францішак Сальскі,

Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, па Тваёй волі святы Францішак Сальскі стаў руплівым прапаведнікам і абаронцам веры. Учыні, каб мы, напоўненыя любоўю да Цябе, кіруючыся яго парадамі і карыстаючыся яго заслугамі, атрымалі вечнае жыццё ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: