О святы Дамінік Савіо, ты разумеў, як важна ўтаймоўваць сябе ў хрысціянскім духу і стойка загартоўваў у ім сваю волю. Дапамажы і нам перамагаць дрэнныя схільнасці і з любові да Бога пераносіць выпрабаванні і перашкоды, з якімі мы сустракаемся ў жыцці.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святы Дамінік Савіо.
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Святы Дамінік Савіо, у школе святога Яна Боска ты навучыўся хадзіць сцежкамі юнацкай святасці, дапамагай і нам наследаваць тваю любоў да Езуса, набажэнства да Найсвяцейшай Маці, клопат пра збаўленне душ і ўчыні, каб мы па тваім прыкладзе больш баяліся граху, чым смерці, і так дасягнулі вечнага збаўлення.
Н.: Амэн.