Навэнна да св. Дамініка Савіо, 4 дзень

О святы Дамінік Савіо, дзеля хвалы Божай і дабра душ, не зважаючы на людскія меркаванні, ты стаў палкім апосталам у барацьбе з лаянкаю і ўсялякаю абразаю Бога. Учыні, каб і мы, не зважаючы на людскія суджэнні, выконвалі Божыя запаведзі і касцёльныя наказы.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Дамінік Савіо.

Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Святы Дамінік Савіо, у школе святога Яна Боска ты навучыўся хадзіць сцежкамі юнацкай святасці, дапамагай і нам наследаваць тваю любоў да Езуса, набажэнства да Найсвяцейшай Маці, клопат пра збаўленне душ і ўчыні, каб мы па тваім прыкладзе больш баяліся граху, чым смерці, і так дасягнулі вечнага збаўлення.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: