О святы Дамінік Савіо, ты прыняў гераічную пастанову «лепш памерці, чым саграшыць», і захаваў сваю непарушную анёльскую чысціню. Выпрасі і нам ласку наследаваць цябе ў пазбяганні дрэнных забаваў і грэшных нагодаў, каб мы маглі развіваць у сабе гэтую прыгожую цноту чыстасці.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святы Дамінік Савіо.
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Святы Дамінік Савіо, у школе святога Яна Боска ты навучыўся хадзіць сцежкамі юнацкай святасці, дапамагай і нам наследаваць тваю любоў да Езуса, набажэнства да Найсвяцейшай Маці, клопат пра збаўленне душ і ўчыні, каб мы па тваім прыкладзе больш баяліся граху, чым смерці, і так дасягнулі вечнага збаўлення.
Н.: Амэн.