О святы Дамінік Савіо, у запале эўхарыстычнай любові ты настолькі моцна адчуваў асалоду сапраўднай прысутнасці Бога, што ўзносіўся да Яго ў захапленні. Выпрасі і нам такую ж веру і любоў да Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, каб і мы маглі горача ўшаноўваць Яго і годна прымаць у святой Камуніі.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святы Дамінік Савіо.
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Святы Дамінік Савіо, у школе святога Яна Боска ты навучыўся хадзіць сцежкамі юнацкай святасці, дапамагай і нам наследаваць тваю любоў да Езуса, набажэнства да Найсвяцейшай Маці, клопат пра збаўленне душ і ўчыні, каб мы па тваім прыкладзе больш баяліся граху, чым смерці, і так дасягнулі вечнага збаўлення.
Н.: Амэн.