Малітва маці, якая чакае нараджэння дзіцяці

Пане Езу, малюся да Цябе з любоўю за гэтае даверанае мне жыццё, якое я нашу ў сваім улонні. Пакорна дзякую за тое, што Ты выбраў мяне як прыладу Тваёй любові. Дапамажы мне ў гэтым цудоўным чаканні няспынна аддавацца Тваёй святой волі. Зрабі маё сэрца чыстым, моцным і шчодрым. Ахвярую Табе свой неспакой за будучыню: свае страхі, няўпэўненасць, спадзяванні адносна дзіцяці, якога яшчэ не ведаю. Учыні, каб яно нарадзілася здаровае, аддалі ад яго ўсялякае зло і небяспеку. Марыя, Ты спазнала незлічоныя радасці святога мацярынства, учыні, каб маё сэрца было здольнае перадаваць жывую і гарачую веру. Асвяці маё чаканне, благаславі маю ціхую надзею, дапамажы, каб плод майго ўлоння ўзрастаў у ласцы і святасці. Праз Хрыста, Твайго Боскага Сына.

Амэн.

Падзяліцца: