Умілаваны святы Дамінік Савіо, з даверам аддаюся ў твае рукі. Праз любоў Езуса, якая абрала цябе і ўчыніла святым, прашу, маліся за мяне, каб так, як Ён прывёў цябе да неба, у адпаведным часе забраў туды і мяне. Прашу цябе, выпрасі для мяне сем вялікіх дароў, якія зробяць маё сэрца ахвотным і здольным да веры і цнотаў. Выпрасі для мяне дар мудрасці, каб я заўсёды выбіраў неба, а не марнасць зямлі, і адрозніваў праўду ад фальшу; дар розуму, які ўмацуе ў маім розуме таямніцы Божага слова; дар рады, каб я ўмеў знаходзіць сапраўдны шлях сярод цяжкасцяў жыцця; дар мужнасці, каб усімі маімі намаганнямі кіравала шчырае жаданне Божай хвалы; дар пабожнасці, каб я быў пабожны і засяроджаны; дар боязі Божай, каб сярод усіх благаслаўленняў, якія сыходзяць на мяне, я захаваў раўнавагу і аддаваў хвалу Богу. Праз Хрыста, Пана нашага.
Амэн.