Благаслаўлёныя мучанікі з Познані, вашыя маладыя сэрцы былі поўныя мараў, памкненняў і планаў. Не абміналі вас таксама цяжкасці і выпрабаванні. Аднак вы цалкам прысвяцілі сябе Богу, жывучы паводле наказаў веры і любові. Просім вас пакорна, каб вы шчодра благаславілі нашу моладзь і дзяцей, якія пілігрымуюць па гэтым свеце, поўным цярпенняў і спакусаў. Выпрасіце для іх у Нябеснага Айца ласку вытрываласці ў добрым і моцнае прагненне жыць у еднасці з Хрыстом.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліцеся за нас, благаслаўлёныя мучанікі з Познані.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых
Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты адарыў благаслаўлёных выхаванцаў познаньскага араторыя сілаю і мужнасцю ў змаганні за каталіцкую веру і свабоду сваёй айчыны, удзялі таксама нам ласку наследвання іх моцнай веры і нязломнай адвагі. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.