Навэнна да благаслаўлёных мучанікаў з араторыя ў Познані, 9 дзень

Непераможныя мучанікі Хрыстовага крыжа, вы падрыхтаваліся да сваёй смерці праз споведзь і святую Камунію, каб з чыстай душой сустрэць Пана ў нябеснай хвале. Перад гільяцінаю вашыя твары былі поўныя супакою і стрыманасці, што прывяло ў вялікае здзіўленне жаўнераў, якія выконвалі пакаранне. Выпрасіце для нас у Бога ласку добрай смерці, каб мы не адышлі з гэтага свету без пакаяння і паяднання з Богам.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліцеся за нас, благаслаўлёныя мучанікі з Познані.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых

Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты адарыў благаслаўлёных выхаванцаў познаньскага араторыя сілаю і мужнасцю ў змаганні за каталіцкую веру і свабоду сваёй айчыны, удзялі таксама нам ласку наследвання іх моцнай веры і нязломнай адвагі. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: