Адважныя мужы сваёй зямлі, вы не баяліся жыццёвых цяжкасцяў і заўсёды з адвагаю крочылі па жыцці, а калі прыйшоў момант выпрабавання, вы выбралі змаганне за свабоду айчыны і веру і ўрэшце мучаніцкай смерцю закончылі сваё жыццё. Просім вас аб дары мужнасці ў пераадольванні цяжкіх сітуацый нашага зямнога жыцця, а таксама аб сіле супрацьстаяць злу і адважна змагацца за каталіцкую веру і Касцёл, калі давядзецца цярпець пераследаванні і ганенні.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліцеся за нас, благаслаўлёныя мучанікі з Познані.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых
Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты адарыў благаслаўлёных выхаванцаў познаньскага араторыя сілаю і мужнасцю ў змаганні за каталіцкую веру і свабоду сваёй айчыны, удзялі таксама нам ласку наследвання іх моцнай веры і нязломнай адвагі. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.