Навэнна да благаслаўлёных мучанікаў з араторыя ў Познані, 7 дзень

Непахісныя вызнаўцы Хрыста, вы былі сапраўднымі сведкамі каталіцкай веры ў сваім асяроддзі, жылі паводле Божых запаведзяў і баранілі Касцёл, калі яго прыгняталі і ачарнялі. Нават у вязніцы вы маліліся і праводзілі набажэнствы, не раз церпячы за гэта здзекі і пабоі. Выпрасіце для нас у Нябеснага Айца дар моцнай веры, каб мы з адвагаю вызнавалі Бога, Адзінага ў Тройцы, і сваім прыкладам давалі сведчанне Хрыстовай любові там, куды Бог прыводзіць нас кожны дзень.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліцеся за нас, благаслаўлёныя мучанікі з Познані.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых

Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты адарыў благаслаўлёных выхаванцаў познаньскага араторыя сілаю і мужнасцю ў змаганні за каталіцкую веру і свабоду сваёй айчыны, удзялі таксама нам ласку наследвання іх моцнай веры і нязломнай адвагі. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: