Верныя патрыёты бацькаўшчыны, вы мелі вялікую любоў да роднай зямлі, таму горача маліліся, каб як найхутчэй ворагі адышлі з яе і перасталі праліваць нявінную кроў. Акрамя таго, вы ўступілі ў тайны рух супрацьстаяння акупантам, каб чынна дапамагаць народу ў вызваленні. Пакорна просім вас, абудзіце ў нашых сэрцах любоў да нашай айчыны, Беларусі, каб мы заўсёды ганарыліся ёю і маліліся за яе, просячы аб вернасці нашага народа хрысціянскім каштоўнасцям.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліцеся за нас, благаслаўлёныя мучанікі з Познані.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых
Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты адарыў благаслаўлёных выхаванцаў познаньскага араторыя сілаю і мужнасцю ў змаганні за каталіцкую веру і свабоду сваёй айчыны, удзялі таксама нам ласку наследвання іх моцнай веры і нязломнай адвагі. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.