Навэнна да благаслаўлёных мучанікаў з араторыя ў Познані, 5 дзень

О благаслаўлёныя мучанікі, у познаньскім араторыі вы навучыліся праслаўляць Марыю пад тытулам Успамогі Хрысціянаў. У Яе матчыным сэрцы вы знайшлі дапамогу ў бядзе і вялікую падтрымку ў змаганні са спакусамі.Па вашым прыкладзе мы выбіраем сабе Марыю за Маці і Настаўніцу жыцця. Дапамажыце нам у кожнай патрэбе з дзіцячым даверам звяртацца да Беззаганнай Панны — Успамогі ўсіх, хто просіць у Яе апекі і заступніцтва.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліцеся за нас, благаслаўлёныя мучанікі з Познані.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых

Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты адарыў благаслаўлёных выхаванцаў познаньскага араторыя сілаю і мужнасцю ў змаганні за каталіцкую веру і свабоду сваёй айчыны, удзялі таксама нам ласку наследвання іх моцнай веры і нязломнай адвагі. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: