Навэнна да благаслаўлёных мучанікаў з араторыя ў Познані, 4 дзень

Благаслаўлёныя хлопцы з араторыя ў Познані, кожнаму з вас былі ўласцівыя працавітасць і ахвярнае служэнне. Вы добра зразумелі, што праз сумленнае і ахвотнае выкананне абавязкаў можна спрычыніцца да Божай хвалы і дапамагчы душам збавіцца.Выпрасіце для нас у Пана дар пастаянства і сумленнасці ў выкананні абавязкаў, якія былі нам даручаны Богам і людзьмі, каб мы ў працы і вучобе бачылі неспасцігальную волю Айца. 

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліцеся за нас, благаслаўлёныя мучанікі з Познані.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых

Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты адарыў благаслаўлёных выхаванцаў познаньскага араторыя сілаю і мужнасцю ў змаганні за каталіцкую веру і свабоду сваёй айчыны, удзялі таксама нам ласку наследвання іх моцнай веры і нязломнай адвагі. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: