Навэнна да благаслаўлёных мучанікаў з араторыя ў Познані, 3 дзень

Благаслаўлёныя мучанікі, вы бачылі ў Эўхарыстыі крыніцу сілы і вытрымкі, а сярод аднагодкаў распаўсюджвалі практыку частага прыняцця святой Камуніі. Дапамажыце і нам распаліць свае душы полымем любові да Езуса, укрытага пад постаццю эўхарыстычнага Хлеба, каб мы, часта прымаючы Цела Хрыста, праслаўлялі Яго сваім жыццём.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліцеся за нас, благаслаўлёныя мучанікі з Познані.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых

Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты адарыў благаслаўлёных выхаванцаў познаньскага араторыя сілаю і мужнасцю ў змаганні за каталіцкую веру і свабоду сваёй айчыны, удзялі таксама нам ласку наследвання іх моцнай веры і нязломнай адвагі. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: