Благаслаўлёныя выхаванцы салезіянскага араторыя, падчас працы і адпачынку, сярод знаёмых і блізкіх вы былі радаснымі апосталамі ўваскрослага Хрыста. Ваша радасць вынікала з чыстага сумлення і адчування выкананых абавязкаў. Моцаю сваёй малітвы аддаліце ад нас смутак і ўсялякую роспач, каб мы, жывучы ў згодзе з Богам і людзьмі, былі для ўсіх прычынаю радасці і супакою.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліцеся за нас, благаслаўлёныя мучанікі з Познані.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых
Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты адарыў благаслаўлёных выхаванцаў познаньскага араторыя сілаю і мужнасцю ў змаганні за каталіцкую веру і свабоду сваёй айчыны, удзялі таксама нам ласку наследвання іх моцнай веры і нязломнай адвагі. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.