Благаслаўлёная Лаўра, ты сказала: «Лепш мне памерці, чым абразіць Бога грахом; таму выракаюся ўсяго, што магло б аддаліць мяне ад Яго». Углядаючыся ў твой прыклад, просім цябе, выпрасі ў Бога для нас ласку адчуваць агіду да граху. Няхай нашыя сэрцы больш ніколі не імкнуцца да таго, што дае нам асалоду і адавальненне, але адбірае найкаштоўнейшую сувязь з нашым Нябесным Айцом.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, благаслаўлёная Лаўра Вікунья,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Ойча бясконцай дабрыні! У маладой Лаўры Вікунья Ты цудоўным чынам спалучыў моц духу і бляск нявіннасці. Просім, праз яе заступніцтва ўдзялі нам мужнасць, каб мы пераадольвалі ўсе жыццёвыя цяжкасці і імкнуліся быць чыстымі сэрцам. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
Н.: Амэн.