Наймілейшая Лаўра Вікунья, твая вера ў Бога была мацнейшая за прыморскія скалы, якія выстойваюць пад ударамі вялікіх хваляў. Выпрасі для нас у Бога дар моцнай і жывой веры, каб мы з мужнасцю вызнавалі сваю прыналежнасць да Касцёла, а калі прыйдуць выпрабаванні і пераследаванні, засталіся вернымі нашаму Збаўцу.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, благаслаўлёная Лаўра Вікунья,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Ойча бясконцай дабрыні! У маладой Лаўры Вікунья Ты цудоўным чынам спалучыў моц духу і бляск нявіннасці. Просім, праз яе заступніцтва ўдзялі нам мужнасць, каб мы пераадольвалі ўсе жыццёвыя цяжкасці і імкнуліся быць чыстымі сэрцам. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
Н.: Амэн.