Навэнна да бл. Лаўры Вікуньі, 1 дзень

Благаслаўлёная Лаўра Вікунья, пазнаўшы Хрыста, ты палюбіла Яго ўсёй душою і пастанавіла жыць на хвалу Яго любячага Сэрца. Навучы і нас сапраўднай любові да нашага нябеснага Настаўніка, каб мы жылі згодна з Божымі запаведзямі і атрымалі вечную ўзнагароду ў Нябесным Валадарстве.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:


Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, благаслаўлёная Лаўра Вікунья,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Ойча бясконцай дабрыні! У маладой Лаўры Вікунья Ты цудоўным чынам спалучыў моц духу і бляск нявіннасці. Просім, праз яе заступніцтва ўдзялі нам мужнасць, каб мы пераадольвалі ўсе жыццёвыя цяжкасці і імкнуліся быць чыстымі сэрцам. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.


Н.: Амэн.

Падзяліцца: