Навэнна да бл. Лаўры Вікуньі, 9 дзень

О райская кветка ў садзе Езуса Хрыста! Ты так палюбіла Сэрца Адкупіцеля, што вырашыла цалкам прысвяціць сябе Яму. З вялікаю мужнасцю ты бараніла цноту нявіннасці. Просім цябе, о Лаўра, выпрасі для нас у Бога ласку вытрываласці ў чыстасці, каб заўсёды і ўсюды мы давалі іншым прыклад стрыманасці і сціпласці: у размовах, убранні і паводзінах.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:


Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, благаслаўлёная Лаўра Вікунья,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Ойча бясконцай дабрыні! У маладой Лаўры Вікунья Ты цудоўным чынам спалучыў моц духу і бляск нявіннасці. Просім, праз яе заступніцтва ўдзялі нам мужнасць, каб мы пераадольвалі ўсе жыццёвыя цяжкасці і імкнуліся быць чыстымі сэрцам. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.


Н.: Амэн.

Падзяліцца: