Навэнна да бл. Лаўры Вікуньі, 8 дзень

О благаслаўлёная Лаўра, як жа моцна балела тваё сэрца, калі твая маці жыла ў граху. Ты не магла спакойна назіраць за тым, як яна не можа прыступаць да стала Вячэры Пана. Сапраўдная любоў да маці і Стварыцеля нарадзіла ў табе жаданне аддаць сваё маладое жыццё ў ахвяру дзеля яе навяртання. Просім цябе, нястомна маліся за нашыя сем’і, каб у іх панавала згода, любоў, узаемапавага, а галоўнае — вера ў Езуса Хрыста.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:


Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, благаслаўлёная Лаўра Вікунья,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Ойча бясконцай дабрыні! У маладой Лаўры Вікунья Ты цудоўным чынам спалучыў моц духу і бляск нявіннасці. Просім, праз яе заступніцтва ўдзялі нам мужнасць, каб мы пераадольвалі ўсе жыццёвыя цяжкасці і імкнуліся быць чыстымі сэрцам. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.


Н.: Амэн.

Падзяліцца: