Навэнна да бл. Лаўры Вікуньі, 7 дзень

О благаслаўлёная Лаўра, заўсёды і ўсюды ты мела ў сваім сэрцы любоў да Беззаганнай Маці Езуса. Яна стала для цябе не толькі Апякункай і Падтрымкай у цяжкія хвіліны, але і прыкладам для наследавання. Выпрасі ў Найсвяцейшай Марыі Успамогі Хрысціянаў ласкі, патрэбныя нам, каб дайсці да вечнага шчасця. Навучы нас, о Лаўра, з захапленнем углядацца ў найсвяцейшы твар Панны і Багародзіцы, каб мы заўсёды і ўсюды даручалі сябе Яе заступніцтву, асабліва ў хвіліну нашай смерці.

Амэн.

Кожны дзень навэнны молімся:


Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, благаслаўлёная Лаўра Вікунья,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Ойча бясконцай дабрыні! У маладой Лаўры Вікунья Ты цудоўным чынам спалучыў моц духу і бляск нявіннасці. Просім, праз яе заступніцтва ўдзялі нам мужнасць, каб мы пераадольвалі ўсе жыццёвыя цяжкасці і імкнуліся быць чыстымі сэрцам. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.


Н.: Амэн.

Падзяліцца: