О благаслаўлёная Лаўра, найбольшую радасць твая душа адчувала ў той момант, калі прымала наймілейшага Адкупіцеля, утоенага ў Гостыі. Эўхарыстыя стала для цябе спатканнем, якога ты заўжды радасна чакала, бо гэта было спатканне з тваім Абраннікам. Выпрасі таксама для нас у Бога ласку моцнага прагнення сустрэчы з эўхарыстычным Хрыстом. Дапамажы нам нястомна дбаць пра чысціню нашых душ, каб мы ў кожную хвіліну былі адкрытыя для сустрэчы з нашым Адкупіцелем.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, благаслаўлёная Лаўра Вікунья,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Ойча бясконцай дабрыні! У маладой Лаўры Вікунья Ты цудоўным чынам спалучыў моц духу і бляск нявіннасці. Просім, праз яе заступніцтва ўдзялі нам мужнасць, каб мы пераадольвалі ўсе жыццёвыя цяжкасці і імкнуліся быць чыстымі сэрцам. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
Н.: Амэн.