Галоўная Скарбніца Малітоўнік Набажэнствы да бл. Лаўры Вікуньі Малітва праз заступніцтва бл. Лаўры Вікуньі за сем’і

Малітва праз заступніцтва бл. Лаўры Вікуньі за сем’і

Усемагутны і міласэрны Божа, Ты адарыў благаслаўлёную Лаўру Вікунью глыбокаю вераю і прыняў яе жыццё як ахвяру дзеля таго, каб яе мама вярнулася да чыстага і пабожнага жыцця. Праз заступніцтва благаслаўлёнай Лаўры прашу Цябе, Ойча, каб ва ўсіх сем’ях былі супакой і згода. Асабліва малюся за тыя сем’і, якім пагражае распад і якія жывуць без Твайго благаслаўлення. Дай ім мудрасць і любоў, каб яны змаглі знайсці шлях да Цябе і да сэрцаў адно аднаго.

Амэн.

Падзяліцца: