Галоўная Скарбніца Малітоўнік Набажэнствы да бл. Лаўры Вікуньі Малітва да бл. Лаўры Вікуньі аб дары святасці жыцця

Малітва да бл. Лаўры Вікуньі аб дары святасці жыцця

Благаслаўлёная Лаўра Вікунья, маладая гадамі, але бясстрашная сэрцам і моцная духам. Ты з дзяцінства прысвяціла сябе служэнню Богу і горача прагнула стаць святой. Бачачы грэх сваёй маці, ты цярпела ў цішыні свайго сэрца, і ўрэшце вырашыла ахвяраваць за яе сваё жыццё. Бог выслухаў цябе і прыняў ахвяру.

Прашу цябе, о нявінная сяброўка Езу са, каб сваім магутным заступніцтвам перад Божым тронам ты выпрошвала для мне ласкі і дары, неабходныя для дасягнення святасці і вечнага жыцця. Выпрасі для мяне таксама дар моцнай і непахіснай веры, каб нягледзячы на паўсюдную абыякавасць да Бога я змог застацца верным слугою майго Пана.

Прашу таксама аб дары чыстай і моцнай любові, у першую чаргу да Бога і Касцёла, да маіх бацькоў і родных і да ўсіх людзей, якіх Айцец Нябесны пашле на маім жыццёвым шляху. Дапамажы мне быць у сваім асяроддзі апосталам Хрыстовага Сэрца і абвяшчаць Яго бязмежную любоў да нас.

Урэшце прашу цябе, о Лаўра, аб моцным і трывалым прагненні святасці, каб я не расчароўваўся з-за сваіх падзенняў і няўдачаў, але заўсёды з радасцю прымаў цярпенні і жыццёвыя выпрабаванні, удасканальваючы сваю душу і сэрца. Няхай жа гэтая святая мэта здабыць неба ўжо на зямлі апануе маімі думкамі, жаданнямі і ўчынкамі, каб калісьці я змог сустрэцца з табою ў Нябесным Валадарстве.

Амэн.

Падзяліцца: