Навэнна да св. Юзафа 2 дзень

Уступная малітва на кожны дзень навэнны

О хвалебны святы Юзэфе, прыёмны бацька Пана нашага Езуса Хрыста і найчысцейшы Абраннік Беззаганнай Панны Марыі. Вось я, нягодны твой паслядоўнік, аддаюся тваёй апецы і выбіраю цябе маім асаблівым апекуном, дарадчыкам і заступнікам перад Богам. Выпрасі для мяне ласку добрага жыцця і шчаслівай смерці разам з ласкаю, аб якой сёння прашу цябе асаблівым чынам у гэтай навэнне ... (назваць просьбу).

Малітвы на асобныя дні навэнны

Хвалебны святы Юзэфе, Айцец Нябесны не вагаўся, аддаючы табе ў апеку свайго Адзінароднага Сына. Ты прыняў Яго з любоўю, ты карміў, песціў і даглядаў Яго з бацькоўскім клопатам. Мы тулімся да цябе з дзіцячым даверам і просім, каб ты па-бацькоўску выслухаў нашыя просьбы, якія мы да цябе ўзносім, і захаваў нас ад усялякага зла.

Падзяліцца: