Святы Яне Боско, ты быў вельмі чулым да ўсялякай людской бяды, глянь на нашыя патрэбы і выпрасі для нас і нашых бацькоў благаслаўленне Марыі Успамогі Хрысціянаў. Няхай Бог дасць нам ласкі, патрэбныя ў жыцці і ў хвіліну смерці.
Амэн.
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.