Навэнна да св. Яна Боско 8 дзень

Святы Яне Боско, больш за ўсё ты палюбіў цноту чыстасці і сведчыў пра яе прыкладам, словам і пісьмоваю спадчынаю, учыні, каб мы палюбілі яе і клапаціліся пра яе ўсімі сіламі ў нашым асяроддзі.

Амэн.

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: