Святы Яне Боско, для дасягнення дасканалых пладоў жывой веры і ахвярнай любові ты заснаваў Асацыяцыю салезіянаў супрацоўнікаў, учыні, каб яны служылі прыкладам хрысціянскіх цнотаў і сталі выратавальнаю апораю тваіх справаў.
Амэн.
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.