Святы Яне Боско, Ты заснаваў Салезіянскае таварыства і Кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, такім чынам забяспечыўшы наплыў новых паслядоўнікаў твайго апостальства. Учыні, каб гэтыя дзве манаскія сям’і заўсёды выпраменьвалі паўнату твайго духу і верна наследавалі твае гераічныя цноты.
Амэн.
Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.