Навэнна да св. Яна Боско 4 дзень

Святы Яне Боско, праз тваю вялікую любоў да моладзі, для якой ты стаў айцом і настаўнікам, праз гераічную ахвярнасць дзеля яе збаўлення ўчыні, каб мы таксама яе любілі святою і ахвярнаю любоўю.

Амэн.

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: